Мікалай Казак. Мастак нябачнай рэальнасці
04 November 2025

Мікалай Казак. Мастак нябачнай рэальнасці

У люстэрку вечнасці

About
Мастакі ўсіх часоў імкнуліся ствараць незямное хараство ў нашай зямной штодзённасці, пераадолець межы бачнага і ў сваіх творах пакінуць нам уяўленне пра таямніцу вечнасці. Адзін з такіх творцаў — Мікалай Казак. Ён нарадзіўся на Палессі, а праславіўся ў Еўропе і Амерыцы. На Бацькаўшчыне імя мастака амаль не вядомае, хоць маштаб яго творчасці ставіць яго ў адзін шэраг з Малевічам і Суціным.
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра чалавека, які стварыў уласную філасофію мастацтва, жыў паміж трагедыяй і натхненнем, і пакінуў свету творы, што адлюстроўваюць нябачную рэальнасць.