Skip to content
zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Opens in a new window
Toggle Sidebar
zeno
Radio Vaticana - Vatican News
У люстэрку вечнасці
Arts
Belarusian
- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News
Website
Episodes
Episodes
57
27 August 2026
Гелена Ромер-Ахенкоўская – графіня-мастачка і настаўніца
У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Гелену Ромер-Ахенкоўскую – графіню, мастачку, пісьменніцу і настаўніцу, якая прысвяціла сваё жыццё мастацтву, асвеце і культурнаму развіццю Пастаўшчыны. У яе знакамітым родзе было ажно шэсць мастакоў-прафесіяналаў! Гелена таксама мела талент і шмат малявала, стварала пейзажы і партрэты. Яна адкрывала...
10 min
24 July 2026
Ціт Бычкоўскі. З Мінска ў Венецыю
Мастак з Лагойска, вучань Яна Рустэма, аўтар партрэта Юліюша Славацкага, удзельнік стварэння фрэсак у мюнхенскім касцёле Святога Людовіка і творца, пра якога пісалі Цыпрыян Норвід і Вацлаў Ластоўскі. Сёння яго імя ў Беларусі амаль забытае. У новым выпуску падкаста «У люстэрку вечнасці» Сяргей Харэўскі распавядае пра незвычайны лёс Ціта Бычкоўскага — мастака, чый жыццёвы шлях пралягаў ад Мінска...
9 min
08 July 2026
Ян Дамель. З Сібіры ў Мінск
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі распавядае пра няпросты лёс Яна Дамеля – мастака, які прайшоў праз ссылку ў Сібір, але пасля вяртання ў Мінск стварыў свае найбольш значныя творы. Гістарычныя палотны, партрэты і алтарныя абразы Дамеля сталі важнай часткай мастацкай спадчыны Беларусі, а жыццёвы шлях – сведчаннем таго, як вера, талент і стойкасць дапамагаюць...
9 min
01 July 2026
Зыгмунт Фогель. Пястун лёсу, зямляк караля
У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Зыгмунда Фогеля – мастака і архітэктара, які нарадзіўся ў беларускім Воўчыне і стаў адным з творцаў пры двары апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Фогель аб’ездзіў землі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, пакінуўшы сотні акварэляў замкаў, касцёлаў, палацаў і гарадоў, многія з...
8 min
10 June 2026
Віктар Юноша-Пятроўскі. Дойлід Віцебска і Варшавы
Новы выпуск прысвечаны славутаму дойліду і інжынеру Віктару Юношу-Пятроўскаму. Пры жыцці ён здабыў вялікую славу, але сёння яго імя мала вядомае на Радзіме, у Беларусі. Стваральнік пакінуў бачны след у архітэктуры Беларусі і Польшчы. У Віцебску па яго праекце збудаваны неагатычны касцёл Святой Барбары, які цудам ацалеў і да 2011 года быў кафедральным саборам. Таксама ён перабудаваў гарадскі тэатр...
9 min
21 May 2026
Язэп Гілярый Главацкі. Майстар ілюзій, жывапісец і літограф
У чарговым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра выбітнага мастака Язэпа Гілярыя Главацкага – майстра ілюзій, жывапісца і літаграфа, які нарадзіўся ў Мінску і пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы. Язэп Гілярый Главацкі вырас у творчай сям’і, вучыўся ў Віленскім універсітэце пад кіраўніцтвам Яна Рустэма, ствараў тэатральныя...
9 min
12 May 2026
Эдмунд Фрык. Будаўнік дзіўных палацаў і касцёлаў
У новым выпуску аўтарскай праграмы Сяргея Харэўскага “У люстэрку вечнасці” — аповед пра Эдмунда Фрыка, таленавітага архітэктара, інжынера і энцыклапедыста родам з Гарадзеншчыны. Яго палацы, касцёлы і гарадскія праекты ўпрыгожылі Перм, Віцебск, Коўна, Варшаву і іншыя гарады, а створаныя ім будынкі і сёння здзіўляюць сваёй прыгажосцю і маштабам. Аўтар расказвае пра жыццё дойліда, які будаваў...
10 min
09 April 2026
Павел Валынцэвіч. Святар з фатакамерай
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра айца Паўла Валынцэвіча – праваслаўнага святара-настаўніка і аднаго з піянераў беларускай фотасправы. Нарадзіўшыся ў Вялікай Бераставіцы ў 1875 годзе, ён прайшоў праз дзве сусветныя вайны, змены ўладаў і шмат цяжкасцяў, але ніколі не пакідаў радзіму. Яго фатаздымкі, зробленыя з 1900–1959 год, захавалі...
9 min
02 April 2026
Марыя Гажыч. Мастачка-манахіня
У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Марыю Гажыч – адну з першых жанчын-мастачак у нашым краі, таленавітага жывапісца, рэстаўратара і настаўніцу. Жыццё Марыі Гажыч – гэта шлях ад свецкага мастацтва і еўрапейскіх акадэмій да манаскага паклікання і служэння Богу пад імем сястры Паўлы. Аўтар падкаста знаёміць з яе творчымі поспехамі ў Варшаве,...
9 min
26 February 2026
Ян Астроўскі. Вандроўны скульптар-патрэтыст вялікае эпохі
У новым выпуску падкаста “У люстэрку Вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Яна Астроўскага – скульптара, чые бюсты нацыянальных герояў і прадстаўнікоў культурнай эліты ХІХ стагоддзя дазваляюць нам сёння глядзець у люстэрка Вечнасці. Ад маладосці ў Сянне і навучання ў Кейданах да прац у Вільні і прызнання на міжнародным узроўні – жыццё Астроўскага было поўнае прыгод і творчых...
9 min