About
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Магдалену Бутаўт-Андрайковіч — вельмі вядомую некалі мастачку і філантропку, бадай самую значную жаночую асобу ў гісторыі жывапісу ХІХ стагоддзя ў нашым краі.
Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася на Палессі, вывучала жывапіс у Мюнхенскай каралеўскай Акадэміі мастацтваў, шмат падарожнічала, перадусім па Італіі, дзе натхнялася клясычным мастацтвам і архітэктурай.
З 1881 года мастачка пасялілася ва ўласным маёнтку Гарнастаевічы, дзе ў яе часта бывалі і тварылі яе калегі — вядомыя жывапісцы Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі. Бутаўт-Андрайковіч працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала абразы і карціны на рэлігійныя сюжэты.