Лявон Дашкевіч. Таямнічы фатограф і лекар
20 November 2025

Лявон Дашкевіч. Таямнічы фатограф і лекар

У люстэрку вечнасці

About
У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядяе пра неверагодны лёс Лявона Дашкевіча – чалавека са шляхетнага роду, настаўніка, лекара-фізіёлага і аднаго з пачынальнікаў фотамастацтва ў Беларусі і на Каўказе.
Яго талент і праца доўгі час заставаліся ў цені, а сапраўднае прызнанне прыйшло толькі пасля смерці. Спадчына фатографа – тонкія, пяшчотныя, поўныя святла і любові да Беларусі здымкі – былі адкрытыя наноў толькі ў XXI стагоддзі.
Слухайце наш падкаст і вы даведаецеся пра малавядомыя старонкі біяграфіі Дашкевіча: дзіцячыя гады ў Мінску, вучобу ў Францыі, працу настаўнікам і фатографам на Каўказе, вяртанне на Бацькаўшчыну і драматычныя выпрабаванні 30-х і 40-х гадоў.