Skip to content
Opens in a new window
Морыс Зюндэль. Маўклівая згода з сабой. Частка 2.
04 October 2026

Морыс Зюндэль. Маўклівая згода з сабой. Частка 2.

Філасофскія нататкі

About
Чарговы выпуск “Філасофскіх нататак” з ксяндзом Раманам Сушам прысвечаны працягу знаёмства са спадчынай швейцарскага філосафа і каталіцкага святара Морыса Зюндэля. На гэты раз увага засяроджана на тым, чаму некаторыя ўнутраныя рэакцыі маюць над намі асабліва вялікую ўладу і чаму біялагічная даросласць яшчэ не гарантуе псіхалагічнай і духоўнай сталасці. Нават у дарослым узросце чалавек часта дзейнічае не са сталай пазіцыі, а пад уплывам першабытных імпульсаў – жадання дамінаваць, перамагаць ці заўсёды мець рацыю, бо, як пісаў Зюндэль, джунглі першабытнага лесу працягваюцца ў джунглях нашага бяссвядомага.
Каб уласціва апісаць гэты механізм, Зюндэль выкарыстоўвае паняцце “кампліцытэт” – саўдзел або маўклівую згоду. Як у грамадстве ці школьным асяроддзі існуе культура маўклівай згоды з агрэсіяй, так і ўнутры сябе чалавек здольны станавіцца саўдзельнікам уласных аўтаматычных імпульсаў. Аўтаматычная рэакцыя ці імгненны гнеў могуць узнікаць без нашага дазволу, але менавіта ў момант, калі розум пачынае іх падтрымліваць, апраўдваць і пракручваць старыя крыўды, пачынаецца ўнутраны кампліцытэт. Зюндэль папярэджвае, што адной сілы волі для пераадолення гэтага недостаткова: стрыманыя эмоцыі ўсё роўна выбухаюць, таму неабходна “евангелізацыя бяссвядомага” – распазнаванне і ўпарадкаванне сваіх страсцей, дзе цнота становіцца не знішчанай эмоцыяй, а страсцю, падпарадкаванай розуму.
Выйсце з гэтага аўтаматызму ляжыць праз “цішыню жыцця”, якая стварае прастору, каб прыпыніцца і не злівацца са сваёй рэакцыяй. Замест таго каб імгненна адказваць на выпады ці працягваць спрэчку, Зюндэль прапануе даць сабе некалькі хвілін цішыні, каб проста назваць тое, што адбываецца ўнутры. Менавіта праз гэтую практыку чалавек выходзіць з-пад улады дзіцячай уразлівасці і робіць крок да новага нараджэння, пра якое Езус гаварыў Нікадэму,