Skip to content
zeno
Create a Station
Explore
Podcasts
Audiobooks
Bible
By Genre
By Location
By Language
Religious
Music
News
Download App
Opens in a new window
Toggle Sidebar
zeno
Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
Philosophy
Belarusian
- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News
Website
Episodes
Episodes
100
18 October 2026
Клайв Стэйплз Льюіс. Лісты Баламута. Частка 2.
Ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра думку Клайва Стэйплза Льюіса, аўтара "Хронік Нарніі". На гэты раз гаворка ідзе пра яго сатырычны твор "Лісты Баламута". Стары спакушальнік Баламут піша ў ім лісты пляменніку, які павінен спакусіць душу маладога англічаніна. Галоўная думка кнігі ў тым, што падзенне чалавека амаль ніколі не пачынаецца з вялікага злачынства. Значна прасцей адцягнуць увагу ад...
8 min
11 October 2026
Клайв Стэйплз Льюіс. Людзі без грудзей. Частка 1
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае размову пра Клайва Стэйплза Льюіса – брытанскага пісьменніка, аўтара знакамітых “Хронік Нарніі”. У адрозненне ад многіх сучасных мысляроў, ён разумее філасофію як спосаб перамены жыцця. Льюіс прапануе вобраз чалавека, у якім галава сімвалізуе розум, жывот – інстынкты, а грудзі – высакароднасць, то бок выхаваныя пачуцці,...
12 min
04 October 2026
Морыс Зюндэль. Маўклівая згода з сабой. Частка 2.
Чарговы выпуск “Філасофскіх нататак” з ксяндзом Раманам Сушам прысвечаны працягу знаёмства са спадчынай швейцарскага філосафа і каталіцкага святара Морыса Зюндэля. На гэты раз увага засяроджана на тым, чаму некаторыя ўнутраныя рэакцыі маюць над намі асабліва вялікую ўладу і чаму біялагічная даросласць яшчэ не гарантуе псіхалагічнай і духоўнай сталасці. Нават у дарослым узросце чалавек часта...
11 min
27 September 2026
Морыс Зюндэль. Цішыня – лек для нясталасці. Частка 1
Чарговы выпуск "Філасофскіх нататак" прысвечаны спадчыне швейцарскага філосафа і каталіцкага святара Морыса Зюндэля, які задумваўся, як нашы ўяўленні пра чалавека вызначаюць тое, як мы ўспрымаем Бога, бліжняга і саміх сябе. Ён увёў паняцце "прэфабрыкат" — усё тое ў чалавеку, што сфарміравалася яшчэ да яго свядомага выбару: месца нараджэння, эпоха, рысы характару, звыклыя рэакцыі. Аднак, паводле...
7 min
20 September 2026
Джэральд Мэй. Крызіс супольнасці
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра амерыканскага псіхіятра і хрысціянскага мысляра Джэральда Мэя і яго канцэпцыю “цёмнай ночы”. На гэты раз гаворка ідзе не пра асобнага чалавека, а пра сям’ю, працоўны калектыў ці цэлую супольнасць, якая трапляе ў крызіс. Што адбываецца, калі старыя мэты ўжо не натхняюць, звыклыя спосабы адносін перастаюць...
9 min
13 September 2026
Джэральд Мэй. Шлях аднімання
Новы выпуск “Філасофскіх нататкаў” ад ксяндза Рамана Сушы прысвечаны амерыканскаму псіхіятру і хрысціянскаму мысляру Джэральду Мэю і яго канцэпцыі “шляху аднімання”.Чым духоўны рост адрозніваецца ад “самапаляпшэння”? У свеце, апанаваным культам эфектыўнасці, мы часта ставімся да веры як да будаўнічага праекта. Але Мэй даводзіць: сапраўдныя змены адбываюцца не тады, калі мы нешта набываем, а калі...
9 min
06 September 2026
Джэральд Мэй. Цёмная ноч
Ксёндз Раман Суша распачынае новы цыкл размоў пра амерыканскага псіхіятра і хрысціянскага мысляра Джэральда Мэя і яго кнігу «Цёмная ноч душы». У форме ўяўнай размовы ён тлумачыць, што «цёмная ноч» — гэта паступовае вызваленне чалавека ад залішніх прывязанасцяў дзеля свабоды для любові, якое мае два вымярэнні: ноч пачуццяў, калі гаснуць звыклыя суцяшэнні, і глыбейшую ноч духу, калі знікае патрэба...
10 min
30 August 2026
Ганна Тэрувэ. Конрад Барс. Мастацтва адпачынку. Частка 4
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра спадчыну Ганны Тэрувэ і Конрада Барса, пра мастацтва сапраўднага адпачынку. Мы стамляемся не толькі ад працы, але і ад барацьбы з самімі сабой, ад пастаяннага стрымлівання страху, гневу, суму, патрэбы ў адпачынку. Можна ляжаць на канапе і ўсё роўна заставацца ўнутрана напружаным. Тэрувэ і Барс прапануюць...
12 min
23 August 2026
Ганна Тэрувэ. Некамфортнае благаслаўленне. Частка 3
У чарговай праграме цыкла "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, звяртаючыся да падыходу доктара Ганны Тэрувэ.. Чалавек, які гадамі душыць страх, стрымлівае гнеў і прымушае сябе быць моцным, можа знешне жыць бездакорна, але ўнутры заставацца ў пастаянным напружанні. Рана ці позна гэты спосаб жыцця дае збой. Тэрувэ назвала свой падыход "тэрапіяй...
8 min
16 August 2026
Ганна Тэрувэ. Конрад Барс. Прыняцце. Частка 2
Ксёндз Раман Суша разважае, як чалавек можа аднавіць унутраную цэласнасць паводле ідэй Ганны Тэрувэ і Конрада Барса. Барс параўноўвае гэты працэс з вершнікам і канём: конь — гэта нашы эмоцыі, а вершнік — наш розум, які ў ідэале не змагаецца з канём, а разумее яго сілу. Першы крок да гэтага — прыняцце: здольнасць заўважыць свае пачуцці, не асуджаючы сябе за іх, і назваць тое, што адбываецца, —...
11 min