About
У чарговай перадачы з цыклу “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да постаці каталіцкага мысляра Макса Пікарда, які называў нашу цывілізацыю “светам уцёкаў”.
Сучасны чалавек жыве ў рытме пастаяннай спешкі і шуму. Культура вучыць яго, што трэба быць заўсёды занятым, заўсёды ў дарозе. Цішыня палохае яго і здаецца невыноснай. Аднак такая цішыня, у якой чалавек застаецца сам-насам з сабой, без экрана, без заняткаў – гэта прастора сустрэчы з сабой, з іншым чалавекам і з Богам, які, паводле Пікарда, не знікае з нашага жыцця, нават калі мы ад Яго адварочваемся. Бог застаецца ў цішыні, цярпліва ідучы следам за нашымі крокамі, каб абярнуўшыся, нам было Каму выплакаць слёзы.