40 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на мундыялі
11 June 2026

40 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на мундыялі

Радыё Свабода

About
Махляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня.