About
Расказваем пра падзеі 5-га лістапада і тлумачым, што яны значаць. У былы саўгас Лукашэнкі ўкладуць амаль 30 млн даляраў. А навошта? Ціханоўская ўпершыню падрабязна адказала на публічную крытыку мужа. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі. Што тая нарабіла? Судзяць вядомага арт-мэнэджара, яму робяць перавязкі проста падчас суду. Беларускія палітыкі папрасілі Трампа ўмяшацца ў справы Літвы.