zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Toggle Sidebar
zeno
Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
Philosophy
Belarusian
- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News
Website
Episodes
74
05 April 2026
Ота Ранк. Законнае глупства
У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша звяртаецца да ідэй Ота Ранка – аўстрыйскага мысляра, які спрабаваў асэнсаваць таямніцу Уваскрасення з псіхалагічнага пункту гледжання. Ранк называў хрысціянскую ідэю Уваскрасення самай рэвалюцыйнай у гісторыі, бо яна “дэмакратызавала” бессмяротнасць – адкрыла яе кожнаму чалавеку. Прага жыцця і боязь смерці вядуць нас да самага пачатку чалавечага шляху, які Ранк...
7 min
29 March 2026
Жан Валь. Унутраная раздвоенасць
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша прапануе задумацца над глыбокай і вельмі асабістай тэмай – унутранай раздвоенасцю чалавека, якую апісвае французкі мысляр Жан Валь. Валь прапануе замест пошуку Бога толькі ў вышынях, вучыцца бачыць Яго ў самых дробных, часам нават балючых дэталях нашай штодзённасці. Філосаф заклікае павярнуцца да нашага ўнутранага вопыту, менавіта ў...
10 min
22 March 2026
Паўль Людвіг Ландсберг. Вандроўны рыцар духу
Ксёндз Раман Суша прапануе адправіцца ў мінулае стагоддзе разам з нямецкім філосафам Паўлем Людвігам Ландсбергам, якога сучаснікі называлі "вандроўным рыцарам духу". Ландсберг перакананы, што чалавек не з'яўляецца статычнай рэччу, а стварае сябе праз кожны свядомы ўчынак і мастацтва ператварэння падзей у глыбокі досвед. Падобна да горкай папаі, якую трэба правільна надрэзаць для атрымання...
10 min
15 March 2026
Віктар Эміль фон Гебзатэль. Праз заснежаны лес
“Праз заснежаны лес” – так называецца новы выпуск рубрыкі, у якой ксёндз Раман Суша звяртаецца да думак Віктара Эміля фон Гебзатэля – нямецкага псіхіятра і філосафа ХХ стагоддзя. Гебзатэль крытыкаваў тэндэнцыю сучаснай медыцыны бачыць у чалавеку толькі “клінічны выпадак” або “дыягназ”. Ён папярэджваў: калі глядзець на чалавека выключна як на аб’ект даследавання, мы губляем асобу. Таму, як...
9 min
08 March 2026
Арнольд Гелен. Недастатковая істота
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша разважае пра чалавека і яго месца ў свеце праз прызму нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Арнольда Гелена. Гэты мысляр называў чалавека “недастатковай істотай”: слабым у параўнанні з жывёламі, але здольным ствараць культуру і пераўтвараць прыроду пад сябе. Ксёндз Раман запрашае задумацца, чаму чалавечая слабасць становіцца крыніцай...
8 min
01 March 2026
Ян Паточка. Тры рухі жыцця
У сваіх разважаннях ксёндз Раман Суша звяртаецца да спадчыны чэшскага філосафа Яна Паточкі, якога называлі "Сакратам з Прагі". Аўтар падкрэслівае, што чалавек не з’яўляецца простай функцыяй сістэмы, а вызначаецца здольнасцю да ўнутранага руху. Першы этап жыцця — гэта рух прыняцця, дзе адбываецца ўкараненне ў свет і наіўнае засваенне чужых правілаў. На гэтай стадыі асоба яшчэ не шукае глыбіннага...
9 min
22 February 2026
Ойген Фінк. Гульня
У гэтым падкасце ксёндз Раман Суша звяртаецца да нямецкага філосафа Ойгена Фінка, вучня і супрацоўніка Марціна Хайдэгера. У сваёй працы “Асноўныя феномены чалавечага існавання” Фінк вылучае пяць ключавых з'яў, якія вызначаюць і адрозніваюць чалавека. Гэта смерць, праца, улада, любоў – і… гульня. Так, гульня стаіць у адным шэрагу са смерцю і любоўю. Паводле Фінка, мы недаацэньваем гульню, бо...
10 min
15 February 2026
Эжэн Мінкоўскі. Страта рытму
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі Эжэна Мінкоўскага – французскага фенаменолага і псіхіятра ХХ стагоддзя, які даследаваў, як парушаецца перажыванне часу пры душэўных хваробах, асабліва пры дэпрэсіі. Мінкоўскі адрозніваў “храналагічны час”, які адлічваюць гадзіннікі і календары, ад “перажытага часу”, што мы адчуваем унутры. На яго думку, у дэпрэсіі чалавек...
10 min
08 February 2026
Людвіг Бінсвангер. Падзенне духу
У новым выпуску праграмы ксёндз Раман Суша запрашае нас у падарожжа па ўнутраным свеце чалавека праз прызму поглядаў швейцарскага псіхіятра Людвіга Бінсвангера. Кожны з нас жыве ў сваёй унікальнай рэальнасці, якую філосаф называе "светапраектам" — своеасаблівым унутраным чарцяжом нашага існавання. Душэўны боль часта ўзнікае тады, калі гэты свет становіцца вузкім і замкнёным, ператвараючыся ў...
10 min
01 February 2026
Макс Пікард. Свет уцёкаў
У чарговай перадачы з цыклу “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да постаці каталіцкага мысляра Макса Пікарда, які называў нашу цывілізацыю “светам уцёкаў”. Сучасны чалавек жыве ў рытме пастаяннай спешкі і шуму. Культура вучыць яго, што трэба быць заўсёды занятым, заўсёды ў дарозе. Цішыня палохае яго і здаецца невыноснай. Аднак такая цішыня, у якой чалавек застаецца сам-насам з...
7 min