27 November 2025
Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы?
euroradiofm
About
Беларусаў, якія у выніку рэпрэсій і пераследу на радзіме вымушана апынуліся ў ЗША ў пошуках прытулку, апошнім часам пераследуе Déjà Vu — тое, што сёння адбываецца ў ЗША, месцамі вельмі нагадвае тое, з чым яны сутыкаліся ў Беларусі. І ад чаго з’ехалі ў эміграцыю. Размова ідзе пра затрыманні па падазрэнні ў нелегальным знаходжанні ў ЗША. Адпаведныя службы праводзяць адмысловыя рэйды і вы цалкам нечакана можаце апынуцца спачатку ў мясцовым аўтазаку, а потым за кратамі, у міграцыйнай турме. Знаходжанне ў якой можа скончыцца дэпартацыяй. І беларусы ЗША ў чарговы раз вырашылі выявіць салідарнасць і разам бараніць сябе і свае інтарэсы. Так нарадзілася Byaction.org — валанцёрская ініцыятыва па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Наколькі вялікая рызыка для беларусаў патрапіць у міграцыйную турму і якія для гэтага могуць быць падставы? Што ў той турме адбываецца і наколькі складана даказаць сваё права знаходзіцца на тэрыторыі ЗША? Што з сябе ўяўляе ініцыятыва Byaction.org і ці працуе беларускі падыход па ўзаемадапамозе ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM Philadelphia Глеб Івашкевіч і адзін з распрацоўшчыкаў сайта ініцыятывы па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій з Беларусі ў ЗША, актывіст Belarus FREEDOM Philadelphia Яўген Ждановіч