Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка скардзіцца Пуціну: нас гнуць і ламаюць!
27 February 2026

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка скардзіцца Пуціну: нас гнуць і ламаюць!

euroradiofm

About
У прапагандыстаў канчаткова аформілася санкцыйнае дваемысленне. З аднаго боку, санкцыі нас гнуць і ламаюць — так Лукашэнка і заявіў Пуціну на ўчорашняй (якой ужо па ліку?) сустрэчы ў Маскве. З іншага — мы жывем у самай лепшай краіне, і ўсе нам зайздросцяць.

Пра гэта, а таксама пра асаблівасці існавання прыватнага бізнеса ў Беларусі, светапогляд Віктара Бабарыкі і кошт, які беларусам давядзецца заплаціць, каб адарвацца ад Расіі і вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.