Аліса Рыжычэнка.  Казкі ад Белстата: беларусы сапраўды сталі траціць менш на прадукты?
10 April 2026

Аліса Рыжычэнка. Казкі ад Белстата: беларусы сапраўды сталі траціць менш на прадукты?

euroradiofm

About
Дамова аб спыненні агню паміж ЗША і Ізраілем з аднаго боку і Іранам з другога нібыта дасягнута. Але гэта недакладна. Як і з Армузскім пралівам: ці то ён разблакіраваны для праходу танкераў ды іншых суднаў, ці то не — незразумела. Грошы ў любым выпадку Іран будзе за праход браць. Ці гэта будзе рабіць адмыслова створаная сумесная амерыкана-іранская кампанія. Ва ўсякім разе, на думку экспертаў, час танных энергарэсурсаў больш не вернецца. У тым ліку і для Беларусі, хоць да яе нафта ідзе не праз Армузскі праліў.

Чаму не варта чакаць вяртання нізкіх коштаў на нафту і газ, і якім бокам сітуацыя вакол Ірана і Армузскага праліва закранае беларускія НПЗ і кішэні беларускіх аўтаўладальнікаў? Ці ўратуюць Беллегпрам замовы ад расійскага ваенпрама, і чаму Лукашэнка так актыўна прасоўвае тэму масавага вяртання беларусаў з вымушанай эміграцыі? Чаму ў Мінску загадалі скараціць будаўніцтва жылля, і ці сапраўды беларусы пачалі менш выдаткоўваць грошай на прадукты? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.