Skip to content
Opens in a new window
Юрый Дракахруст. Ці пагодзіцца Еўропа “перагарнуць старонку”, калі Коўл не прыедзе?
10 November 2026

Юрый Дракахруст. Ці пагодзіцца Еўропа “перагарнуць старонку”, калі Коўл не прыедзе?

euroradio.fm

About
Павел Латушка і НАУ прадставілі “Праграму сапраўдных змен” з 10 пунктаў. У праграме прапісаны ўмовы, якія неабходна выставіць рэжыму, калі той сапраўды хоча наладзіць адносіны з Захадам. Але не толькі. Паводле распрацоўшчыкаў “Праграмы сапраўдных змен”, гэта яшчэ і “адказ на спробы Аляксандра Лукашэнкі ў чарговы раз прапанаваць Мінск у якасці «перамоўнай пляцоўкі» па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны”. Што праўда, дагэтуль ёсць вялікія сумневы, што ў тых перамовах возьме ўдзел не тое што Лукашэнка, але і ЕС. Тут нават перамовы ЗША з Мінскам пад пытаннем…

Чым “10 пунктаў” ад Латушкі адрозніваюцца ад спіса ўмоў, якія выстаўляе Лукашэнку ЕС у якасці патрабавання для аднаўлення адносін? Калі Лукашэнка не пагадзіўся на дыялог у 2021 годзе, то чаму ём мусіць гэта зрабіць цяпер? Ці ёсць будучыня ў амерыкана-беларускіх перамоў і хто, калі не Коўл, здольны вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык “Белсата”, даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст