05 August 2026
Роза Турарбекава. Пра (не)закрытыя межы, “Круглы стол” з рэжымам і Інстытут будучыні
euroradio.fm
About
Украінскія дроны ўпарта трапляюць не толькі ў расійскія НПЗ, але (і нават з большай упартасцю) і ў хабы Wildberries. Расія ж у адказ працягвае тэрарызаваць крытычную інфраструктуру ўкраінскіх гарадоў. А Лукашэнка са свайго боку не спыняецца тэрарызаваць суседнія краіны нелегальнай міграцыяй і пагрозамі. Што праўда, Мінск ужо атрымаў адказ ад Латвіі, якая проста закрыла мяжу з Беларуссю. А пагрозы прымушаюць суседзяў не на перамовы з Лукашэнкам ісці, а працаваць над метадамі бяспекі мяжы і выпрацоўваць сістэму супрацьдзеянняў любой агрэсіі з усходу.
Ці сапраўды ў Беларусі існуе патрэба ў новым Інстытуце “будучыні” і пра што сведчаць вынікі сёлетняй уступнай кампаніі? На якім этапе знаходзіцца перамоўны працэс паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці захоўваецца цікавасць да Лукашэнкі з боку Трампа? Ці чакаць закрыцця меж з Літвой і Польшчай, і як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплываюць вайна ЗША з Іранам і міграцыйны крызіс у Іспаніі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай