04 August 2026
Маргарыта Ворыхава. Міжнародны “Наступ”: як адстаяць правы беларусаў у Бруселі і Страсбургу
euroradio.fm
About
У другім туры галасавання кіраўніцай Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады была абрана прадстаўніца спіса “Наступ” Маргарыта Ворыхава. Якая напярэдадні галасавання сышла з пасады прадстаўніцы па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сышла нібыта для таго, “каб заняцца выкананнем больш шырокай задачы — будаваць арганізацыйныя і тэхналагічныя асновы, якія будуць патрэбны беларускім дэмакратычным сілам у бліжэйшыя гады”. І так супала, што менавіта на пазіцыі кіраўніка Міжнароднай камісіі КР яна ўсім гэтым і атрымала магчымасць заняцца.
Што стала сапраўднай прычынай сыходу з пасады прадстаўніцы па моладзевай палітыцы АПК і ці праўда, што наконт яе абрання кіраўніцай Міжнароднай камісіі КР было загадзя вядома? Ці будзе яна нешта мяняць у структуры і падыходах да арганізацыі працы камісіі і якія мэты ставіць перад сабой на гэтай пазіцыі? Як удзел дэлегацыі КР у працы розных міжнародных структур уплывае на рашэнне праблем беларусаў дыяспары і ці адбіваецца на жыцці беларусаў у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава