Opens in a new window
Аркадзь Мошас. У госці да Трампа: Лукашэнка атрымаў ад ЗША тое, чаго і дамагаўся
04 August 2026

Аркадзь Мошас. У госці да Трампа: Лукашэнка атрымаў ад ЗША тое, чаго і дамагаўся

euroradio.fm

About
Мінск і Вашынгтон нагадалі ўсім наўкол (і самім сабе) пра перамовы, якія вядуцца паміж рэжымам Лукашэнкі і адміністрацыяй прэзідэнта Трампа, паабяцалі хуткі працяг і… ізноў зніклі з інфармацыйнай прасторы. Адпаведна, ні візіту Коўла ў Мінск, ні новых вызваленняў наўзамен нейкіх “плюшак” для рэжыму таксама няма. Затое ёсць чарговая эскалацыя ў адносінах Мінска з Украінай і на межах з суседнімі краінамі — Латвіяй, Літвой ды Польшчай.

Навошта была гэтая дуэль сігналамі паміж Вашынгтонам і Мінскам, калі працягу мы дагэтуль так і не атрымалі? Як на перамовы з Мінскам уплывае сітуацыя з перамовамі паміж Расіяй і Украінай, і ці сапраўды магчымая паездка Лукашэнкі ў госці да Трампа? Як міграцыйны крызіс у Сеуце ўплывае на міграцыйную сітуацыю ў ЕС, і калі НАТА навучыцца рэагаваць на пагрозы і правакацыі з Усходу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас